⬇️ belarusian version below
OPINION
by Vera Belchykava
4nd year student of the European Humanities University, International Law and EU law
Summer University 2022.
2_nd day (August 2_nd ).
The second day of the Summer University’22 “HUMAN RIGHTS FOR EVERYONE: HUMANITY-TECHNOLOGY-LAW” has come to an end!
Today the participants had the opportunity to delve into the broad topic of technology, law and governance, which is directly interconnected to human rights and humanity.
In the very first lecture from Inesa Stolper, lecturer at the European Humanities University, the participants got acquainted with the modern approach to global management in the field of technology. The topic of why modern digital technologies require regulation and what are the boundaries of such regulation was touched upon, the current legal framework and rules were analyzed. Moreover, during the first session, the issue of whether existing international human rights instruments can be applied to digital technologies, the role of soft law (standards and guidelines) and whether an international convention specifically dedicated to digital technologies should be developed and adopted was discussed.
Then there was a workshop «Digital Government: Legislative Policy» from Mike Ananyin, representative of the MetaBelarus. A short lecture and practical research covered the digital governance definition and structure, the concept of the legislature and judicial decentralization and guidance in decentralized court protocol.
Further, the participants had the task to continue working on their own projects, under the guidance of mentors. Since already this Friday 5 groups will present their projects dedicated to 5 specific topics that are interrelated with the main theme of the Summer University – “Human Rights for Everyone: Humanity-Technology-Law”.
At the end of this productive day, a lecture dedicated to Digital Discrimination was held by Viktoriya Kanstantsiuk, lecturer at the European Humanities University. Digital discrimination is an interdisciplinary problem that can and should be considered from various research perspectives (Media Studies, Law and Ethics, Gender Studies, Computer Science). During the lecture, it was considered what digital discrimination is, its forms and sources, cases and problems. How does digital discrimination differ from non-digital discrimination and how are they interrelated. The aspect of what rules exist and should be developed and implemented to eliminate and prevent discrimination was also touched upon.
We would like to thank you your efficient work and look forward to seeing you at our next Summer University’22 day!
OPINION
by Ulyana Belaya
2nd year student of the European Humanities University,
International Law and EU law
Summer University 2022
2_nd day (August 2_nd )
The second day of the Summer University started with an overview of existing regulation of technologies given by Inesa Stolper. Despite the popular opinion, there are legal regulations of technological sphere. However, these regulations mainly consist of so-called soft law — recommendations and suggestions. Therefore during the discussion we as participants tried to elaborate certain solutions. The lecturer also touched upon the topic of discrimination by technologies, which was developed later this day.
Afterwards we joined a workshop by Mike Ananyin, a representor of MetaBelarus. We took part in the simulation of decentralized system of decision-making, being able to see the process from the inside. I believe it was really useful for us, since Mike gave an explanation and answered all our questions from technical point of view, sharing his experience.
I have already mentioned the topic of discrimination. And it was fully developed by the last lecturer of the day, Viktoriya Kanstantsiuk. On the other hand, it was a nice opportunity for students to share their experience of discrimination and discuss it with like-minded community. On the other hand, Viktoriya described to us loads of forms of digital and non-digital discrimination, based on real examples. That gave a realisation of how things look like at this very moment and also inspired to think on how we can improve them, including legal ways.
МЕРКАВАННЕ
Аўтарка: Вера Бельчыкава
студэнтка 4 курса Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта, Міжнароднае права і права ЕС
Летнi Унiверсiтэт 2022.
Другi дзень (2 жнiўня).
Завяршыўся другі дзень летняга універсітэта’22 “ПРАВЫ ЧАЛАВЕКА ДЛЯ КОЖНАГА:ЧАЛАВЕЧНАСЦЬ-ТЭХНАЛОГІІ-ПРАВА (HUMANITY-TECHNOLOGIES-LAW)”!
Сёння ў удзельнікаў была магчымасць паглыбіцца ў шырокую тэму, прысвечаную тэхналогіям, праву і кіраванню, што ў сваю чаргу не можа існаваць асобна ад гуманнасці і правоў чалавека.
На самай першай лекцыі Інэсы Столпер, выкладчыцы Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, удзельнікі летняга універсітэта пазнаёміліся з сучасным падыходам да глабальнага кіравання ў галіне тэхналогій. Была закранута тэма таго, чаму сучасныя лічбавыя тэхналогіі патрабуюць рэгулявання і якія межы такога рэгулявання існуюць, таксама была прааналізавана дзеючая прававая база і правілы. Акрамя таго, у ходзе першай сесіі абмяркоўвалася пытанне аб тым, ці могуць існуючыя міжнародныя дакументы па правах чалавека прымяняцца да лічбавых тэхналогій і ці ёсць
неабходнаць у прыняцці спецыяльнай міжнароднай канвенцыі.
Затым адбыўся вокршоп “Лічбавы ўрад: заканадаўчая палітыка” ад Майка Ананіна, які з’яўляецца прадстаўніком MetaBelarus. Падчас воркшопа кароткая лекцыя і практычнае даследаванне ў выглядзе сімуляцыі былі прысвечаны структуры і вызначэнню лічбавага кіравання, канцэпцыі заканадаўчай і судовай дэцэнтралізацыі, а таксама кіраўніцтву па дэцэнтралізаваным судовым пратаколе.
Далей пад кіраўніцтвам ментараў перад удзельнікамі стаяла задача працягнуць працу над сваімі ўласнымі праектамі. Паколькі ўжо ў гэтую пятніцу 5 груп прадставяць 5 розных праектаў, якія прысвечаны канкрэтным тэмам і ўзаемазвязаны з галоўнай тэмай летняга ўніверсітэта – “Правы чалавека для кожнага: Чалавечнасць-Тэхналогіі-Права”
У канцы гэтага прадуктыўнага дня лекцыю, прысвечаную лічбавай дыскрымінацыі, правяла Вікторыя Канстанцюк, выкладчыца Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. Лічбавая дыскрымінацыя – гэта перш за ўсё міждысцыплінарная праблема, якую можна і трэба разглядаць з розных даследчых пунктаў: медыя-даследаванні, юрыспрудэнцыя і этыка, гендэрныя даследаванні, інфарматыка. Падчас лекцыі было разгледжана, што ёсць лічбавая дыскрымінацыя: яе формы, крыніцы, выпадкі і існуючыя праблемы.
Чым лічбавая дыскрымінацыя адрозніваецца ад нелічбавай і якім чынам яны ўзаемазвязаны. Закранаўся і аспект таго, якія правілы існуюць на сённяшні дзень, а якія а якія маюць патрэбу ў распрацоўцы.
Мы хацелі б падзякаваць усім удзельнікам за Вашу эфектыўную працу і з нецярпеннем чакаем новай сустрэчы на нашым наступным дні летняга ўніверсітэта’22!
МЕРКАВАННЕ
Аўтарка: Ульяна Белая
студэнтка 2 курса Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта, Міжнароднае права і права ЕС
Летнi Унiверсiтэт 2022.
Другi дзень (2 жнiўня).
Другі дзень Летняга Універсітэта распачаўся з агляду ад Інэсы Столпер прававых інструментаў, што на дадзены момант рэгулююць сферу тэхналогій. Насуперак папулярнаму меркаванню, гэтыя інструменты існуюць. Аднак збольшага яны складаюцца з так званага “мяккага закона” — рэкамендацый і прапаноў. Таму падчас дыскусіі мы як удзельнікі паспрабавалі знайсці шляхі паляпшэння сітуацыі. Лектарка таксама закранула тэму дыскрымінацыі, звязанай з тэхналогіямі. Гэтая тэма яшчэ закраналася і абмяркоўвалася цягам дня.
Пасля гэтага мы далучыліся да воркшопа ад Майка Ананіна, прадстаўніка MetaBelarus. Мы ўзялі ўдзел ў сімуляцыі дэцэнтралізаванай сістэмы прыняцця рашэнняў і здолелі паглядзець на працэс знутры. Я перакананая, што гэта было дужа карысным, бо Майк патлумачыў і адказаў на ўсе пытанні з тэхнічнага боку, а таксама падзяліўся ўласным досведам.
Я ўжо згадала тэму дыскрымінацыі. І яна была цалкам развітая апошняй лектаркай гэтага дня, Вікторыяй Канстанцюк. З аднаго боку, гэта было цудоўнай магчымасцю для студэнтаў падзяліцца ўласным досведам дыскрымінацыі з аднадумцамі. З іншага боку, Вікторыя апісала мноства форм як лічбавай, так і нелічбавай дыскрымінацыі, з рэальнымі прыкладамі.
Гэта дапамагло асэнсаваць рэальнае становішча людзей а таксама натхніла падумаць пра шляхі выпраўлення сітуацыі, у тым ліку прававыя.