Skip to content Skip to footer

Breaking notes: Day#4 SU ’22 “Human rights for everyone: humanity-technology-law”

⬇️ belarusian version below


OPINION

by Hanna Sushko
3nd year student of the European Humanities University, Media and communications


Summer University 2022
4_th day (August 4_th )

The penultimate  day of the Summer University’22 “HUMAN RIGHTS FOR EVERYONE: HUMANITY-TECHNOLOGY-LAW” was eventful, informative and interesting for the participants.
The day started with the lecture and presentation about propaganda and how new technologies transform the information environment. The topic was revealed by Ignas Kalpokas, an Associate Professor at the Department of Public Communication in Vytautas Magnus University. At the very beginning, he stressed the importance of this topic, because we cannot avoid propaganda due to the amount of information that we consume every day. That’s why we have to be aware of it. Furthermore, propaganda is always changing and evolving and comes through various derictions. Also during the lecture such important concepts as “mediatisation”, “emotional stimulation”, “participatory propaganda” were explained in detail. It stands to reason that in the end Ignas Kalpokas was bombarded with quastions from participants because everyone is struggling with propaganda and trying to find the ways to sort the information and to discover the truth.
Then the day continued with the workshop “Cybersecurity Governance and the Rule of Low” from Andrii Paziuk, an experienced professional in project management, policy development, strategic advising, legal consulting and public administration reforms, Ukrainian Academy of Cybersecurity. Most of the attention during the workshop was paid to the five core functions of cybersecurity: the identify function, the protect function, the detect function, the respond function and the recover function. Other themes that were covered during this workshop are cybersecurity definition, cybersecurity governance, national cybersecurity governance models and rule of law considerations.
Further, the participants had a practical exercise aimed at using case-study to identify the regulatory landscape and apply the Rule of Law principle to address cybersecurity government challenges. The opinions offered by the participants demonstrated the understanding of the social value of Law as a tool in the cyber domain.
The day ended with the lecture “Digital frontiers: Legal Aspects of Cryptocurrencies and Smart Contracts” from Albanian lawyer, researcher and academic with eighteen years of overall experience in the legal field, Neada Mullalli. The main purpose of the lecture was to give the widest possible presentation of cryptocurrency and NFTs and to describe the legal regulation of crypto currency in different jurisdictions. Neada shared different cryptocurrency cases from Russia, New Zealand, Italy from an economic point of view so that lawyers know what to pay attention to in similar situations. This topic turned out to be very relevant for participants who want to understand the use of smart contracts in relation to intellectual property law, and related legal problems.
To my way of thinking, this fourth day in the Summer University’22 was really cool, inspiring and productive. All participants look forward to presenting their projects tomorrow on which they have been working all this time.
Thank you for spending this day with us!


OPINION

by Ulyana Belaya
2nd year student of the European Humanities University,
International Law and EU law


Summer University 2022.
4_th day (August 4_th )

We started discussing the topic of propaganda on the 3 rd day, and it was continued the next day by Prof. Ignas Kalpokas. He has an impressive experience of working on the topic of propaganda, fakes and manipulations. Thus, it was captivating to listen about real cases of information security violation.
The next workshop held by Andrii Paziuk, was going much deeper in legal regulation of cryptocurrency. Students had to read an article about interaction between law, government and cyber-technologies before the lecture. Therefore, we came prepared to talk about real situation, in particular, in Ukraine, and suggest some resolutions of existing problems.
After the break Neada Mullalli carried on the legal aspects. Her lecture was extremely beneficial, as for me, since she explained some technological issues of cryptocurrency and smart contracts. That was a great basis for further discussion of legal regulations all over the world.


МЕРКАВАННЕ

Аўтарка: Ганна Сушко
студэнтка 3 курса Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта, Медыя i камунiкацыя


Летнi Унiверсiтэт 2022.
Чацверты дзень (4 жнiўня).

Перадапошні дзень летняга універсітэта’22 “ПРАВЫ ЧАЛАВЕКА ДЛЯ КОЖНАГА: ЧАЛАВЕЧНАСЦЬ-ТЭХНАЛОГII-ЗАКОН” быў насычаным, інфарматыўным і цікавым для ўдзельнікаў.
Дзень пачаўся з лекцыі і прэзентацыі пра прапаганду і пра тое, як новыя тэхналогіі трансфармуюць інфармацыйнае асяроддзе. Тэму раскрыў Ігнас Калпокас, дацэнт кафедры грамадскіх камунікацый універсітэта Вітаўта Вялікага. У самым пачатку ён падкрэсліў важнасць гэтай тэмы, таму што мы не можам пазбегнуць прапаганды з-за колькасці інфармацыі, якую спажываем кожны дзень. I мы павінны ўсведамляць гэта. Акрамя таго, прапаганда пастаянна змяняецца, развіваецца і праяўляецца ў розных формах. Таксама падчас лекцыі былі падрабязна растлумачаны такія важныя паняцці, як “медыятызацыя”, “эмацыйная стымуляцыя”, “партысiпатыўная прапаганда”. Зразумела, што напрыканцы Ігнас Калпокас быў засыпаны квазі-каментарамі ад удзельнікаў, таму што ўсе змагаюцца з прапагандай і спрабуюць знайсці спосабы сартавання інфармацыі і выяўлення ісціны.
Дзень працягнуўся семінарам “Кiраванне кібербяспекай і вяршэнства закона” ад Андрэя Пазюка, дасведчанага спецыяліста ў галіне кіравання праектамі, распрацоўкі палітыкі, стратэгічнага кансультавання, юрыдычнага кансультавання і рэформаў дзяржаўнага кіравання Украінскай Акадэміі кібербяспекі. Асноўная ўвага ў ходзе семінара была нададзена пяці асноўным функцыям кібербяспекі: функцыі ідэнтыфікацыі, функцыі абароны, функцыі выяўлення, функцыі рэагавання і функцыі аднаўлення. Таксама былi закрануты тэмы вызначэння кібербяспекі, кіравання кібербяспекай, нацыянальныя мадэлі кіравання кібербяспекай.
Акрамя таго, удзельнікі выканалi практыкаванне, накіраванае на выкарыстанне тэматычных даследаванняў для вызначэння нарматыўна-прававой базы і прымянення прынцыпу вяршэнства закона для вырашэння дзяржаўных задач у галіне кібербяспекі. Меркаванні, выказаныя ўдзельнікамі, прадэманстравалі разуменне сацыяльнай каштоўнасці права як інструмента ў кіберпрасторы.
Дзень завяршыўся лекцыяй “Лічбавыя межы: прававыя аспекты крыптавалютаў і смарт-кантрактаў” ад албанскага юрыста, даследчыцы і акадэміка з васемнаццацігадовым агульным дасведчаннем працы ў юрыдычнай сферы Неады Мулалi. Асноўнай мэтай лекцыі было даць максімальна шырокую прэзентацыю крыптавалютаў і NFT і апісаць прававое рэгуляванне крыптавалютаў ў розных юрысдыкцыях. Неада падзялілася рознымі выпадкамі з крыптавалютамi на прыкладзе Расіі, Новай Зеландыі, Італіі з эканамічнага пункту гледжання, каб юрысты ведалі, на што звяртаць увагу ў падобных сітуацыях. Гэтая тэма апынулася вельмі актуальнай для ўдзельнікаў, якія хочуць зразумець выкарыстанне смарт-кантрактаў у сувязі з заканадаўствам аб інтэлектуальнай уласнасці і звязанымі з гэтым юрыдычнымі праблемамі.
На мой погляд, гэты чацвёрты дзень летняга універсітэта’22 быў сапраўды класным, натхняльным і прадуктыўным. Усе ўдзельнікі з нецярпеннем чакаюць заўтрашняй прэзентацыі сваіх праектаў, над якімі яны працавалі ўвесь гэты час.
Дзякуй вам за тое, што правялі гэты дзень з намі!


МЕРКАВАННЕ

Аўтарка: Ульяна Белая
студэнтка 2 курса Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта, Міжнароднае права і права ЕС


Летнi Унiверсiтэт 2022.
Чацверты дзень (4 жнiўня).

4-ты дзень Летняга Універсітэта працягнуў узнятую ўчора тэму прапаганды. Прафесар Ігнас Калпокас распавёў пра сапраўдныя кейсы парушэння інфармацыйнай бяспекі. Было цікавым паслухаць ягоныя высновы, з улікам агромністага досведа прафесара ў тэме прапаганды, фэйкаў і маніпуляцый.
Наступны воркшоп, праведзены д-рам Андрэем Пазюком, быў больш засярожаны на тэме заканадаўчага рэгулявання крыптавалют. Студэнты мусілі падрыхтавацца да лекцыі і прачытаць артыкул пра ўзаемазалежнасць права, ураду і кібертэхналогій. Таму мы былі гатовыя да абмеркавання рэальнай сітуацыi, у прыватнасці, ва украінскай сістэме, і прапанаваць шляхi вырашэння праблем.
Пасля перапынку Неада Мулалі заасяродзiла ўвагу на прававых аспектах. Яе лекцыя была вельмі карыснай для мяне, таму што ў ёй былі патлумачаныя тэхнічныя нюансы крыптавалют і смарт-кантрактаў. Гэта было цудоўным падмуркам для далейшай гутаркі пра прававое рэгуляванне ва ўсім свеце.