Skip to content Skip to footer

Цэнтр Канстытуцыяналізму і правоў чалавека арганізоўвае сустрэчу з “Алесь Бяляцкі – змагар за свабоду”

30 сакавіка а 17: 00 у адбудзецца сустрэча пад назвай «Алесь Бяляцкі —змагар за свабоду”, прысвечаная беларускаму лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру 2022, арганізаваная Цэнтрам беларускіх і рэгіянальных даследаванняў і Цэнтрам канстытуцыяналізма і правоў чаловека Еўрапейскага Гуманітарнага універсітэта.

Мерапрыемства будзе прысвечана дзейнасці беларускага грамадскага дзеяча, праваабаронцы, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру 2022 года Алеся Бяляцкага. Падчас сустрэчы выступіць жонка лаўрэата Нобелеўскай прэміі Наталля Пінчук. Адбудзецца прэзентацыя відэа выступу Алеся Бяляцкага перад арыштам, а таксама чытанне ягоных твораў, выступы сяброў і паплечнікаў. Запрашаем усіх зацікаўленых!

Натальля Пінчук закончыла Гомельскі унівэрсытэт, выкладчыца гісторыі. Выкладала ў Беларускім гуманітарным ліцэі, Беларускай акадэміі мастацтваў. Аўтарка артыкулаў па беларускім ювэлірных упрыгожаннях Сярэднявечча, кнігі пра ювэлірнае мастацтва Беларусі, а таксама падручніка па гісторыі Беларусі для замежных студэнтаў. У шлюбе з Алесем Бяляцкім з 1987 года, маюць сына Адама.