Skip to content Skip to footer

«Плануем стварыць дыскусійны клуб». Якія магчымыя новыя праекты Беларускага Хельсінкскага камітэту і Цэнтру Канстытуцыяналізму і правоў чалавека

Цэнтр Канстытуцыяналізму і правоў чалавека правёў канферэнцыю, у абмеркаваннях якой узялі ўдзел і прадстаўнікі беларускага праваабарончага сектару. Інфармацыйная служба Цэнтру пагаварыла са Змітром Чарных з Беларускага Хельсінкскага Камітэту, каб даведацца пра агульныя планы.

Якія агульныя ідэі можа рэалізоўваць Цэнтр і БХК

Дзмітрый кажа, што на канферэнцыі прапанаваў арганізаваць на базе Цэнтру пляцоўку, дзе юрысты і праваабаронцы маглі б абмяркоўваць праблемы і выклікі, якія датычаць Беларусі і правоў чалавека.

«Я прапанаваў стварыць нешта накшталт дыскусійнага клубу, дзе можна было бы абмяркоўваць розныя сітуацыі, падзеі ў грамадстве, з прававога пункту гледжання, развіваць культуру прававых спрэчак і дыскусій. Я бачу, што беларускія юрысты варацца ва ўласным саку, няма інстытуцыянальнай пляцоўкі абмену меркаваннямі і прававымі аргументамі. Таму гэткая пляцоўка дазволіць юрыстам выйсці за межы сваіх арганізацыяў», – кажа прадстаўнік БХК.

Пакуль што гэта проста ідэя. Калі яна будзе падтрыманая Цэнтрам, то пачнецца актыўная яе рэалізацыя.

Адукацыйныя абмены для праваабарончых арганізацыяў

БХК расказаў пра Кантактную групу Савета Еўропы, якая з’яўляецца унікальным механізмам узаемадзеяння грамадзянскай супольнасці і дадзенай аўтарытэрнай міжнароднай арганізацыі. Адной з форм такога ўзаемадзеяння маглі бы быць стажыроўкі для беларускіх выкладчыкаў гуманітарных дысцыплінаў для падвышэння іх кваліфікацыі і прафесіяналізму, для ўцягванне іх у сістэму еўрапейскіх каштоўнасцяў. «Мая ідэя палягае на тым, што трэба падвышаць узровень і паказваць перспектывы не толькі выехаўшым выкладчыкам, але і тым, што знаходзяцца ў Беларусі. Натуральна, што трэба будзе прадумаць пратаколы бяспекі».

***

Цэнтр Канстытуцыяналізму і правоў чалавека 23-24 траўня правёў ужо традыцыйную канферэнцыю, якая сабрала сяброў Цэнтру, прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці і патэнцыйных сябраў арганізацыі.

На канферэнцыі прадставілі вынікі працы Цэнтру, і распрацоўвалі планы на будучыню.