Skip to content Skip to footer

Цэнтр Канстытуцыяналізму і правоў чалавека правёў сустрэчу з моладзевымі арганізацыямі

Сустрэча адбылася на базе ЕГУ 18-19 кастрычніка. Мэта мерапрыемства — пазнаёміць студэнта_к з уплываовымі моладзевымі арганізацыямі Беларусі і ангажаваць у іхную дзейнасць.  

“У бягучы момант узаемадзеянне моладзі ў Беларусі з рознымі моладзевымі арганізацыямі за мяжой можа прывесці да пераследу. Менавіта таму ЕГУ можа стаць кропкай бяспечнага ўзаемадзеяння з моладзю, далейшага прасоўвання дэмакратычнай грамадзянскасці і моладзевага ўдзелу і прадстаўніцтва. Мы хацелі, каб падчас сустрэчы моладзь змагла падзяліцца сваімі думкамі, поглядамі, досведам, распавесці і даведацца пра досвед студэнцкага самакіравання ў ЕГУ, выбудаваць сувязі з калегамі і каляжанкамі, уключыцца ў дзейнасць і ўзаемадзеянне з прадстаўні_чкамі АГС для вырашэння агульных пытанняў”, — кажуць арганізатары сустрэчы (у мэтах бяспекі мы не можам называць іхныя імёны).

Фота: EHU Times

Падчас першага дня студэнты знаёміліся з гісторыяй Цэнтра канстытуцыяналізму і правоў чалавека, а таксама з арганізацыяй Задзіночанне беларускіх студэнтаў (ЗБС)

Другі дзень быў больш практычны. Удзельні_цы ў фармаце “Жывой бібліятэкі” здолелі бліжэй пазнаёміцца з моладзевымі арганізацыямі і задаць ім пытанні.