Прадаўжэнне цыклу навуковых семінараў у межах навуковага даследавання «Код прысутнаці: даследаванне аб Беларусі і аб беларусах у еўрапейскай і глабальнай прасторы».
На другім навуковым семінары адбудзецца прэзентацыя праектаў даследавання, у якіх прапануецца абмеркаваць складаныя культурныя працэсы ў асяроддзі беларускай творчай эліты у розныя часы эміграцыі.
Семінар адбудзецца 30 лістапада 2023 года, а 18.00 (час літоўскі)
На семінары выступяць
- Віктар Марціновіч, доктар мастацтвазнаўства Дэпартаменту гуманітарных навук і мастацтва ЕГУ, «Стваральнае выгнанне: М. Шагал, Х. Суцін як удзельнікі l’ecole de Paris.
- Сцяпан Захаркевіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Дэпартаменту гуманітарных навук і мастацтва ЕГУ, Інжынеры чалавечых душ пасля пратэсту 2020: траўмы і ідэнтыфікацыі беларускіх літаратараў-мігрантаў.
Семінар прадугледжвае дыскусію. Фармат — гібрыдны.
Час правядзення: 1,5 гадзіны.
Для удзелу неабходна прайсці рэгістрацыю па спасылцы.