Skip to content Skip to footer

Адбыўся другі семінар з цыклу «Код прысутнасці». Наведнікі абмеркавалі працэсы ў асяроддзі творчай эліты

30 лістапада ЦКПЧ правёў ужо другую сустрэчу з цыклу «Код прысутнасці». Гэтым разам сустрэча была прысвечаная прэзентацыі праектаў даследавання, у якіх прапануецца абмеркаваць складаныя культурныя працэсы ў асяроддзі беларускай творчай эліты у розныя часы эміграцыі. 

 

 

На семінары выступілі:

  • Віктар Марціновіч, доктар мастацтвазнаўства Дэпартаменту гуманітарных навук і мастацтва ЕГУ, «Стваральнае выгнанне: М. Шагал, Х. Суцін як удзельнікі l’ecole de Paris.  
  • Сцяпан Захаркевіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Дэпартаменту гуманітарных навук і мастацтва ЕГУ, Інжынеры чалавечых душ пасля пратэсту 2020: траўмы і ідэнтыфікацыі беларускіх літаратараў-мігрантаў.

Пасля выступаў адбылася насычаная і плённая дыскусія. Запрашаем на наступны семінар, які адбудзецца 20 снежня.